Язык обучения и воспитания
ПАВАЖАНЫЕ БАЦЬКІ!
У адпаведнасці з Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб адукацыі (гл.9, арт.82) мова навучання і выхавання вызначаецца заснавальнікам установы адукацыі з улікам пажаданняў законных прадстаўнікоў выхаванцаў. Групы з беларускай мовай навучання і выхавання адкрываюцца па запыце законных прадстаўнікоў дзяцей на падставе пісьмовай заявы ва ўстанову дашкольнай адукацыі.
Пры напісанні заявы ва ўстанове дашкольнай адукацыі бацькі павінны падкрэсліць мову, на якой жадаюць, каб атрымлівала дашкольную адукацыю дзіця, ў радку «с белорусским (русским) языком обучения».
Адукацыйны працэс у групах з беларускай мовай навучання арганізуецца на беларускай мове.
Згодна з артыкулам 21 Закона Рэспублікі Беларусь “Аб мовах у Рэспубліцы Беларусь” кіраўнікі і педагагіныя работнікі сістэмы адукацыі павінны валодаць беларускай і рускай мовамі. Пры адсутнасці дастатковай колькасці дзяцей для фарміравання асобнай групы ў дашкольнай установе адукацыі ствараюцца неабходныя ўмовы для атрымання адукацыі на беларускай мове.
З мэтай забеспячэння максімальна спрыяльных умоў для развіцця маўленчых навыкаў, далучэння выхаванцаў да беларускай нацыянальнай культуры, паспяховасці фарміравання двухмоўя ствараецца камунікатыўнае асяроддзе, якое забяспечвае ўключэнне двух моў у разнастайныя віды дзіцячай дзейнасці, а таксама правядзенне спецыяльна арганізаваных формаў адукацыйнага працэсу ў адпаведнасці са зместам вучэбнай праграмы дашкольнай адукацыі.
У НАШЫМ ДЗІЦЯЧЫМ САДКУ КОЖНЫ ЧАЦВЕР МЫ РАЗМАЎЛЯЕМ НА БЕЛАРУСКАЙ МОВЕ. ЗАПРАШАЕМ І ВАС РАЗМАЎЛЯЦЬ З НАМІ ПА- БЕЛАРУСКУ.
Прапануем Вам беларускія сайты па адукацыі, выхаванні і развіцці дзяцей: