Рэалізацыя напрамку "Слова тыдня"
У сучасным свеце вельмі важна, каб дзеці змаглі не толькі свабодна валодаць роднай мовай, але і разумець яе прыгажосць, багацце і каштоўнасць. У нашай установе, ў адпаведнасці з Вучэбнай праграмай дашкольнай адукацыі, рэалізуецца праект «Слова тыдня», і накіраваны ен на тое, каб дапамагчы дзецям адчуць прыгажосць і мілагучнасць роднай беларускай мовы, захаваць гісторыка-культурную спадчыну і прабудзіць у дзетках устойлівы інтарэс да роднага слова.
Праз рубрыку «Слова тыдня» мы імкнемся:
Развіць звязную беларускую мову, вучыць дзяцей правільна і прыгожа будаваць фразы, разважаць і выказваць свае думкі.
Узбагаціць слоўнікавы запас дзяцей беларускімі словамі, якія адлюстроўваюць навакольны свет, прыроду, традыцыі і з’явы.
Пакласці аснову грамадзянска-патрыятычнага выхавання: праз роднае слова далучыць дзяцей да нацыянальнай культуры, гісторыі і каштоўнасцей беларускага народа.
Развіваць пазнавальную цікавасць: зрабіць працэс вывучэння мовы займальным і цікавым, выкарыстоўваючы гульні, вершы, казкі і творчыя заданні.
Сфарміраваць двухмоўе: дапамагчы дзецям лёгка пераключацца паміж беларускай і рускай мовамі, адчуваць сябе камфортна ў абодвух моўных асяроддзях.
Кожны тыдзень нашы выхаванцы будуць знаемiцца з новымi беларускімi словамi, выхавацелi будуць падрабязна распавядаць пра яго значэнне, прапаноўваць цікавыя гульні і практыкаванні.
Дарагія бацькі, запрашаем i вас далучыцца да нашага праекту!
Ваш удзел — гэта самы важны крок. Калі дзіця бачыць, што мама і тата разам з ім цікавяцца роднай мовай, гэта матывуе значна мацней за любыя словы. Давайце разам ствараць для дзяцей свет, дзе беларускае слова гучыць горда і прыгожа!