Віншаванне з пачаткам новага навучальнага года.

01 сентября 2023
Віншаванне з пачаткам новага навучальнага года.

       Дзень ведаў - гэта не толькі любімае свята школьнікаў, гэта і любімае свята дашкалят. Ужо стала традыцыяй, у рамках пераемнасці, выступленне нашых дзяцей старэйшай групы на школьнай лінейцы з віншаваннем школьнікаў і настаўнікаў з пачаткам новага навучальнага года.

   Выхаванцы нашай дашкольнай установы пажадалі школьнікамі ДУА"Сярэдняя школа г.п. Краснасельскі" быць сапраўднымі беларусамі і падарылі цудоўны букет, у якім спляліся колеры нашай Радзімы: Зялёны колер-колер палёў, лясоў, лугоў, І чырвоны колер-колер жыцця і надзеі, І белы колер - як сімвал усіх стагоддзяў, якія захоўваюць у сэрцы і любоў і вернасць.