Тыдзень Беларускай культуры.
З 5 па 9 лютага ў дзіцячым садзе прайшоў Тыдзень Беларускай культуры « Гульня ў стылі этна ».
Больш за два стагоддзі таму назад, калі школ у звыклым разуменні - з абавязковымі ўрокамі і настаўнікамі ў дошкі - яшчэ не было, вясковыя хлопчыкі і дзяўчынкі чэрпалі пачатковыя веды ў дваровых гульнях.
Гульні выступалі асноўнымі сродкамі навучання нароўні з казкамі, абрадамі. Напрыклад: «Раз, два, тры, чатыры, пяць… Іду шукаць…» – так малыя маглі спасцігаць асновы матэматыкі. На беларускіх землях археолагі знаходзяць прадметы, якія служылі нашым продкам цацкамі. Былі, напрыклад, выяўлены шахматныя фігуркі, датаваныя XI стагоддзем.
Так і ў нашым дзіцячым садзе у кожнай групе прайшлi гульнi:- на спрыт і хуткасць “Лапці” “Кот i мышы”, якiя выклікалi буру захаплення ў малых і дарослых;- на развіццё слыху і ўвагі “Адгадай, чый галасок” ;- з мэтай замацавання ведаў пра беларускія народныя казкі “Адгадай казачку”, “Беларуская хатка”, “Маё любімае слова па беларуску”-сюжэтна-ролевыя гульнi "Да нас госці прыйшлі і пірог прынеслі", “Ішла каза”, “Сарока-варона”.