Літаратурная гасцёўня "Калыханка для маці"
Мама, мамачка, мамуля... Словы, якія ў жыцці кожнага чалавека асацыіруюцца з самымі цёплымі, светлымі і патаемнымі пачуццямі.
Дзень маці - своеасаблівы дзень падзякі, дзень самай вялікай і святой місіі для тых, хто насіў дзіця пад сэрцам і чыё сэрца ўсё жыццё потым баліць за яго.
У Рэспубліцы Беларусь Дзень Маці адзначаецца з 1996 г. у адпаведнасці з загадам прэзідэнта РБ.
15 кастрычніка ў утульна абстаўленым зале, які садзейнічаў стварэнню атмасферы даверу і зацікаўленасці, прайшла літаратурная гасцёўня. Дзеці чыталі вершы на роднай мове, адрасаваныя сваім матулям, у якіх гучалі цеплыня, павага, любоў да роднага чалавека. Выхаванцам задаваліся пытанні аб ролі мамы ў іх жыцці – дапамозе, сумесных хатніх справах, захапленнях, адпачынку. Інтэрактыўная гутарка вялася шчыра і з вялікай зацікаўленасцю. У загарэўшыхся вачах дзяцей адлюстроўваліся ўсе пачуцці і значымасць таго аб чым вядзецца гутарка. Дзеці называлі ласкавыя словы з якімі звяртаюцца да маці. Вынік сустрэчы падвяла кіраўнік дзіцячага саду Бакач Т.І., якая акцэнтавала ўвагу выхаванцаў на значымасці маці для кожнага чалавека, яе бескарыснай любові да свайго дзіцяці і самаахвярнасці. Літаратурную гасцёўню “Маці, мама, мая матуля” завяршыла музычны кіраўнік дзіцячага саду Паўтарак М.В. вершам “Маці” А.Куляшова.