Гуканне вясны
«Гуканне вясны» — яркае і самабытнае народнае свята, якое да нашых дзён захавала сваю натуральнасць і жывасць. Пасля доўгай халоднай зімы ўсе з нецярпеннем чакаюць прыгажуню-вясну з яе ласкавым цёплым сонейкам і птушынымі спевамі. А каб яна хутчэй да нас завітала ў нашым дзіцячым садзе 21 сакавіка прайшло свята "Гуканне вясны".
Звычай праводзіць зіму і сустракаць вясну сыходзіць сваімі каранямі ў мінулае: гэтым займаліся яшчэ язычніцкія продкі беларусаў. Рытуалы, звязаныя з гэтым святам, яны праводзілі да тых часоў, пакуль не трэба было выходзіць на поле і рыхтаваць глебу да сяўбы. З прыходам на беларускія землі хрысціянства свята часта стала супадаць з царкоўным святам Благавешчанне. Ключавой фігурай свята з'яўляецца бусел i Вясна – красна. Яны загадвалі выхаванцам загадкі пра птушак, якія жывуць на Беларусі, пра з’явы прыроды, поры года. Па гукавой фанаграме дзеці адгадвалі, якая птушка спявае. Выхаванцы праспявалі песні-вяснянкі “Жавароначкі, прыляціце!”, “Прыляцелі птушкі”, “Сонейка-сонца”.Вясна-красна пакружылася з дзецьмі ў карагодзе, пагуляла ў вясёлыя гульні.