Дзень роднай мовы.

23 февраля 2026
Дзень роднай мовы.

      21 лютага кожны народ адзначае Дзень роднай мовы.     З 16 па 20 лютага у нашым садку прайшоў «Тыдзень роднай мовы». На працягу тыдня педагогамі былі арганізаваны розныя мерапрыемствы: у групах размешчаны практычныя парады аб тым, якія кнігі на беларускай мове можна прачытаць дзецям у вольны час і акцыя "Размоўляй са мной па-беларуску". Для дзяцей малодшага ўзросту былі арганізаваны выстаўкі кніг "З любоўю ды роднай мовы", для зусім маленькіх выхаванцаў - літаратурная гасцёўня "Беларускія чытанкі-забаўлянкі для самых маленькіх". З сярэднімі і старэйшымі дашкольнікамі праведзены тэматычныя заняткі: "Упрыгожаным кашулю беларускім арнаментам", "Беларуская лялька", "Рускай мове дай разгрузку - размаўляй па-беларуску" і інш. Арганізаваны народныя рухомыя гульні. Вядома, гэты тыдзень не абышоўся і без бацькоў. З іх дапамогай была створана выстава малюнкаў, якія яны падрыхтавалі з дзецьмі дома "Мая любімая беларуская казка", а таксама бацькі дзяліліся сваімі любімымі казкамі.     

      У завяршэнні, 20 лютага, у нашым садку прайшоў конкурс песнi i паэзii «З любоую да Беларусi», прысвечаны Міжнароднаму Дню роднай мовы! Кожны ўдзельнік адчуваў, што гэты дзень асаблівы,  i асаблівы ён для кожнай нацыі, кожнага народа, бо няма народа без мовы, няма мовы без яе носьбіта. Родная мова – гэта адначасова i культура, i спадчына народа.  Роднае слова – гэта першая крынiца, праз якую мы пазнаём жыццё i навакольны свет.