Дзень Незалежнасці

03 июля 2023
Дзень Незалежнасці

Дзень Незалежнасці – галоўнае свята краіны, свята ўсіх, каму дарагія нашы агульныя каштоўнасці: мір і спакой, любоў да Радзімы, жаданне працаваць для яе росквіту, добрыя адносіны да блізкіх і родных людзей. Гэтыя каштоўнасці павінны засвойвацца з маленства. 

У нашай установе адбылося святочнае мерапрыемства, прысвечанае Дню Незалежнасці Рэспублікі Беларусь. Мерапрыемства пачалося з падняцця сцяга з праслухоўваннем гімна Рэспублікі Беларусь. Затым выхаванцы чыталі патрыятычныя вершы, выконвалі беларускія песні і танцы, ігралі на музычных інструментах. Мерапрыемства прайшло ярка, актыўна, было накіравана на выхаванне патрыятызму ў дзяцей дашкольнага ўзросту, фарміраванне гонару, любові і адданасці да роднай краіны.