23 февраля - День защитников Отечества и Вооружённых Сил Республики Беларусь!
23 февраля 2024
Тэматычны тыдзень, прысвечаны Дню абаронцы Айчыны
На занятках фарміравалі прадстаўленні дзяцей аб беларускай арміі, ваенных прафесіях, аб свяце "Дзень абаронцаў Айчыны", розных відах войскаў.
Весела, радасна прайшло фізкультурнае свята, прысвечанае Дню Абаронцаў Айчыны. Фізкультурнае свята з'яўляецца сродкам выхавання ў дзяцей пачуцця патрыятызму, датычнасці да традыцый сваёй Радзімы.
Бацькі і дзеці прынялі актыўны ўдзел у спартыўных конкурсах, гульнях, эстафетах. Дарослыя і дзеці дружна выяўлялі кемлівасць, шпаркасць, спрыт. Усе атрымалі вялізны зарад бадзёрасці!